Матэрыял падрыхтаваны на аснове абагульненай інфармацыі, сабранай маніторынгавай групай Беларускага ПЭНа ў перыяд са студзеня да верасня 2024 года з адкрытых крыніц (89% фактаў), а таксама шляхам асабістых кантактаў і ў непасрэднай камунікацыі з дзеячамі культуры на ўмовах канфідэнцыйнасці (11%). На жаль, інфармацыя пра парушэнні ўсё больш знікае з публічнага поля.
Калі вы хочаце і можаце паведаміць пра парушэнні (у тым ліку канфідэнцыйна) або выправіць недакладнасці, калі ласка, звяжыцеся з намі: info@penbelarus.org, t.me/viadoma. Чым дакладней мы зможам зафіксаваць і прааналізаваць сітуацыю з правамі чалавека ў сферы культуры, тым больш эфектыўна будзем планаваць працу падтрымкі дзеячаў культуры і культурных праектаў. Больш пра маніторынг гл.
тут.
NB: дзеля інфармацыйнай бяспекі карыстальнікаў мы не падаём прамых спасылак на крыніцы інфармацыі, калі, згодна з дзейнымі ў Рэспубліцы Беларусь нарматыўнымі прадпісаннямі, у дачыненні да іх уведзены абмежаванні.
Асноўныя вынікі маніторынгу Дзеячы культуры ў зняволенні: рэжым інкамунікада і пагаршэнне здароўя
Крыніца: Беларускі ПЭН