Сайт bellit.infо, прысвечаны беларускай літаратуры, заблакаваны на тэрыторыі Беларусі


Ад 16 кастрычніка праект Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў - сайт Bellit.infо - перастаў адкрывацца на тэрыторыі Беларусі. Прычына - абмежаванне доступа па рашэнні Міністэрства інфармацыі РБ.

Каманда Bellit.infо звярнулася да чытачоў у сваім тэлеграм-канале і паабяцала знайсці магчымасць бяспечна наведваць сайт з Беларусі, а пакуль прапанавала выкарыстоўваць VPN альбо заставацца на сувязі ў сацыяльных сетках. 

Рэсурс назапашвае матэрыялы пра беларускую літаратуру, піша пра навінкі выдавецтваў, акумулюе інфармацыю пра беларускіх літаратараў.

Загалоўнае фота - Bellit.infо.
  
Крыніца: Камунікат