Літаратурны тур пяці сталіц!


Пасьля Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі ў гэтым годзе ды Нямеччыны і Італіі ў мінулым, вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў збіраецца ў літаратурны тур па Скандынавіі.

Усё распачынаецца 11 кастрычніка з Вільні, дзе адбудзецца лекцыя пра фэномен жанчын у беларускай гісторыі “Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш.

Падчас лекцыі можна будзе даведацца пра асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую, пра Сафію Полацкую, каралеву Даніі, пра правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменніцу і тэатральную дзяячку Францішку Уршулю Радзівіл і авантурыстку і мемуарыстку Саламею Пільштынову, Эмілію Плятэр і гераіняў вызвольных паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, міністарку Першага Ураду БНР Палуту Бадунову ды пра жаночыя лёсы ў гады сталінізму.



Пасля лекцыі адбудзецца гістарычная віктарына з прызамі, кніжны кірмаш і аўтограф-сесія пісьменніка.

Гасцёўня Беларускай Рады культуры
(Вільня, šv. Ignoto 5-104)
11 кастрычніка 19.00

З Вільні Уладзімір Арлоў і кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк пераедуць у Скандынавію.

У Стакгольме, Осла і Капенгагене пройдуць унікальныя творчыя вечарыны «Беларусь, якую мы ўзялі з сабой...»

Там удзельнікаў чакае шэраг цікавостак!

- Дыскусія: Ці дапаможа еўрапейская гісторыя Беларусі ўвайсці ў еўрапейскую будучыню?
- Прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова: "Ад Еўфрасінні, ад Скарыны", "Імёны свабоды", "Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча", "Ордэн Белай Мышы" і шэрагу іншых.
- Расповед пра Kamunikat.org – найбуйнейшую беларускую інтэрнэт-бібліятэку ў свеце.
- Кніжны кірмаш з кнігамі, выдадзенымі Фондам Kamunikat.org і іншымі незалежнымі беларускімі выдавецтвамі.
- Аўтограф-сесія з аўтарамі.

Стакгольм
Кнігарня Interbok, Hantverkargatan 32, Stockholm
13 кастрычніка, 18:00

Осла
15 кастрычніка, 18.00-19.30
Litteraturhuset Oslo, sal Kverneland

Капенгаген
17 кастрычніка, 18.00

Але на гэтым яшчэ не канец!

Берлін 

19 кастрычніка ў рамках Фэстывалю Беларускай Інтэлектуальнай Кнігі PRADMOVA Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк правядуць прэзентацыю кнігі “Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi”, якая адметная тым, што выйшла на беларускай лацінцы. Кнігу выдаў фонд Kamunikat.org у партнёрстве з Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку.

19 кастрычніка, 16.30-17.00
Hotel Continental - Art Space in Exile  
Elsenstraße 87, Berlin

У гэты паэтычны зборнік ўвайшлі ў тым ліку верлібры з кнігі “Parom praź La-Manš”, за якую Арлоў атрымаў міжнародную прэмію “Еўрапейскі паэт свабоды”.

Падрабязная інфармацыя пра дакладны час і месца сустэчы неўзабаве з'явіцца на сайце арганізатараў Фэстывалю PRADMOVA. 

На заканчэнне літаратурнага туру 20 кастрычніка ўжо польскім горадзе Познань пройдзе сустрэча «Беларусь, якую мы ўзялі з сабой...»

Познань
20 кастрычніка, 14.00
Przystanek Pireus, Głogowska 35, Poznań

На усе сустрэчы сардэчна запрашаем!!!

Крыніца: Камунікат