На “Бардаўскай восені” — прэмія Анемпадыстава і выступ Някляева


Сёлета на 29-м фестывалі бардаўскай і аўтарскай песні “Бардаўская восень”, які пройдзе ў Бельску-Падляскім, Беластоку і Гайнаўцы, у праграме заяўлена некалькі мерапрыемстваў, звязаных з літаратурай.

25 кастрычніка асноўная праграма пачнецца ў 18:00 у Бельскім Доме Культуры, дзе наведнікаў чакаюць:

Прэзентацыя праекту Уладзіміра Някляева “Без Айчыны” з удзелам Дзмітрыя Дуганава (хэндпан) і Аляксандры Канафальскай (мастацкае відэаафармленне).

Уручэнне Прэміі імя Міхала Анемпадыстава 

VERAMI

NAVIBAND

Уваход вольны

Але арганізатары спыніцца на Бельску не пажадалі, таму для вучняў і настаўнікаў II Агульнаадукацыйнага Ліцэя з Дадатковым Навучаннем Беларускай Мовы ў Гайнаўцы пройдзе адмысловы канцэрт у 10:00 25 кастрычніка:

творчая сустрэча з літаратарам Уладзімірам Някляевым,

выступленне гурта NAVIBAND


27 кастрычніка праграма пашырыцца на Беласток:

у 18:00 у Беластоцкім тэатры лялек пройдзе прэзентацыя дакументальнага фільма аўтарства Марка Уладзімірава “Пабыць у тым часе, які мінуў” пра бельскую паэтку Надзею Артымовіч, а таксама сустрэча з рэжысёрам фільма.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў