Музей Памяці Сібіры атрымаў прэмію Еўрапейскай акадэміі музеяў


У Музеі Памяці Сібіры прайшла прэс-канферэнцыя з нагоды прысуджэння ўстанове прэміі Еўрапейскай акадэміі музеяў – узнагароды імя Луіджы Мікелеці.

У сустрэчы прыняў удзел Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:


-Сардэчна віншую! Мы вельмі радыя, будзем імкнуцца, каб і надалей быць дасяжнымі на музейнай мапе Еўропы. Гэта ўнікальны музей, другога такога няма ў свеце. Будаваўся ён доўга, але старанна і вельмі сістэмна.

Афіцыйнае меркаванне суддзяў пра перамогу Музея Памяці Сібіры ў спецыяльнай намінацыі зачытаў дырэктар установы, прафесар Войцех Сляшынскі:


– Музей Памяці Сібіры пераканаўча перадае гісторыі дэпартацый і звязаныя з імі праблемы мясцовай супольнасці і выкарыстоўвае гісторыі для прыцягнення наведвання музея студэнтамі і валанцёрамі. Займальныя апавяданні прапануюцца на сайце і ва ўражлівай серыі публікацый.


Па словах Войцеха Сляшынскага, узнагарода імя Луіджы Мікелеці – гэта ўжо другая еўрапейская прэмія для Музея Памяці Сібіры. У снежні 2023 года ўстанова атрымала ў Страсбургу Музейную прэмію Рады Еўропы 2024.  Акрамя таго, Музей Памяці Сібіры быў намінаваны на прэмію «Еўрапейскі музей года».


Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя