Вынік фестывалю ў Осла — кніга Гапеевай па-нарвежску


Па выніках Міжнароднага паэтычнага фестывалю ў Осла (Oslo Inter­nasjonale Poesi­festival), дзе сярод дзясятка гасцей былі беларускія літаратаркі, з’явілася кніга вершаў Вольгі Гапеевай у перакладзе на нарвежскую і ангельскую мовы. 

Пераклад на нарвежскую здзейсніла паэтка і перакладчыца Марына Хобель (Marina Hobbel), на ангельскую — Эні Разэрфорд (Annie Rutherford) і Кім Мур (Kim Moore).

“Дзякуй табе, дарагая нарвежская мова, што дазволіла мне плаваць у тваіх хвалях. Такі цудоўны падарунак, што пасля фестывалю ёсць кніга. Вялікі дзякуй дарагая Марына, дарагая Эні і дарагая Кім за вашыя цудоўныя пераклады”, — падзялілася паэтка навіной у Інстаграме.


Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў