Журы прэміі Ежы Гедройця вызначыла кароткі спіс. Шэсць моцных і цікавых кніг працягнуць барацьбу за званне найлепшай. Вынікі будуць абвешчаныя падчас цырымоніі ўзнагароджання ў канцы лістапада.
Кароткі спіс Прэміі Гедройця за 2023 год:
«Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – Валянцін Акудовіч, выдавецтва «Логвінаў», 2023
«Забіць упалмінзага» – Зміцер Бартосік, «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2022«Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая» – Ева Вайтоўская, выдавецтва «Янушкевіч», 2023
«Вольнеры. Прадвесце» –
Валер Гапееў, выдавецтва «Янушкевіч», 2023
«Час пустазелля» –
Ганна Янкута, выдавецтва «Янушкевіч», 2023
Сярод публічных сябраў сёлетняга журы прэміі – літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук
Ульяна Верына; беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катажына Дрозд-Урбаньска; літаратуразнаўца, крытык, драматург, прафесар, загадчык кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай
Сяргей Кавалёў; пісьменніца, паэтка, супрацоўніца праваабарончай арганізацыі
Югася Каляда.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў