Палёт трывожнай птушкі. “Супердудко” з Настай Манцэвіч


Сёння ў найсуб’ектыўнейшым падкасце пра беларускую літаратуру — аўтарка Наста Манцэвіч. У 2012 годзе яе дэбютны зборнік “Птушкі” выклікаў шмат розгаласу за натуралізм, эмацыйную вастрыню і непадробную шчырасць. Неўзабаве выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” мае выдаць другую кнігу пісьменніцы. Наша размова — пра доўгія паўзы ў пісьме, адсутнасць ідэнтычнасці паэткі ці празаіка, і чаму цэнтральная метафара зборніка “Птушкі” такая злая і трывожная.

Першую кнігу Насты Манцэвіч палічылі “скандальнай” і “правакатыўнай”. Аўтарка раскажа, чаму гэта былі гамафобныя рэакцыі і як з гэтым быць. А таксама пра сваё дзяцінства ў Вілейцы, чым так вабяць птушкі, пра крохкасць існавання, няўпэўненасць і немагчымасць аднаго чалавека ўзвысіцца над іншым.




Крыніца: Літрадыё