«Зубр» выйшаў з пушчы. Новую кнігу прозы Міхала Андрасюка можна замовіць на Kamunikat.shop


Centrum Kultury Białoruskiej у Беластоку выдаў новы зборнік аповедаў Міхала Андрасюка - "Зубр".

Дзесяць аповедаў Міхала Андрасюка - гэта быццам дзесяць лістоў з мінулага, якія аўтар некалі напісаў, наклеіў марак і кінуў у паштовую скрынку, але стажор на пошце згубіў іх... На пэўны час. Бо быў малады і закаханы - яму было не да лістоў! Лісты прапалі на дзесяцігоддзі. І знайшліся ў нашы дні, дзякуючы ўсмешцы каханай (цяпер - жонцы!) таго самага стажора (цяпер - кіраўніка, які рыхтуе аб'ект да ліквідацыі). І лісты пайшлі да сваіх адрасатаў. Праз 25 год.

Міхал Андрасюк - вядомы пісьменнік з Беласточчыны, аўтар шматлікіх кніг прозы на беларускай і польскай мовах: "Поўня", "Белы конь", "Вуліца добрай надзеі" і іншых. Новая кніга - гэта перастварэнне аповедаў па-польску. Перакладчык - Марцін Рэмбач.

Аўтарская старонка спадара Міхала на КамунікацеНабыць кнігу можна тут.

Магчыма, гэта відарыс насарог, трава and тэкст


Крыніца: Камунікат