Аб‘яднанне беларусаў Балонні арганізуе мастацкую выставу “Мастацтва ў выгнанні"


Яна пройдзе ў Балонні з 25 кастрычніка па 17 лістапада 2024 года. На выставе будуць прадстаўлены работы беларусаў і беларусак з Еуропы, мастакоў, якія апынуліся ў выгнанні  за пратэст супраць рэжыму Лукашэнкі.

Выстава пройдзе ў зале Эрколе ў Ратушы на плошчы Maggiore Муниципалітэта Балонні. Для транспарціроўкі работ у Балонню, стварэння рэкламных матэрыялаў, ўсталёўкі і адкрыцця выставы патрэбна фінансавая дапамога. Асацыяцыя ўдзельнічала ў розных конкурсах і звярталіся па дапамогу ў фонды, але, на жаль, на сёння няма аніводнага пазітыўнага фідбэка ад іх.

Таму быў адкрыты збор сродкаў сярод беларусаў і замежнікаў, якія не абыякавыя да нашай справы. Мы запрашаем вас падтрымаць і арганізатараў, і мастакоў, бо мы верым, што культура дапамагае перамагчы дыктатуру!

Кожны ўнёсак, нават невялікі, можа быць вялікай дапамогай для рэалізацыі выставы! Гэта вельмі важна для арганізатараў і для нашай супольнасці. У знак удзячнасці за дапамогу вы зможаце атрымаць паштоўку альбо каталог з работамі, што будуць прадстаўленыя на выставе.

Як вы можаце дапамагчы:

Crowdfunding Buona Causa

Crowdfunding Indiegogo


Current Account
IT10 C030 6909 6061 0000 0187 903
Addressed to: BelarusBo Aps
Bank: Intesa Sanpaolo

Transaction description: Art in Exile

Дзякуй за дапамогу і ўдзел!
Крыніца: Камунікат