Алексіевіч атрымае ўзнагароду і прачытае лекцыю ва Утрэхце


У межах Міжнароднага літаратурнага фестывалю (ILFU), які пройдзе ў нідэрладскім горадзе Утрэхт з 21 верасня па 5 кастрычніка, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч атрымае адмысловую ўзнагароду імя Бэль ван Зёйлен (Belle van Zuylenring) і прачытае адкрытую лекцыю.

Узнагароджанне ювелірным арт-аб’ектам, які называюць пярсцёнкам Бэль ван Зёйлен, адбудзецца 28 верасня ў 19:30, тады ж Святлана Алексіевіч прачытае лекцыю, якая будзе паралельна перакладацца на ангельскую і галандскую мовы.

Тым жа днём у 13:00 пройдзе асобная сустрэча пісьменніцы з чытачамі.


Манон Упхоф і Юля Цімафеева

Таксама ў межах фестывалю пройдзе дыскусія і чытанні з удзелам беларускай паэткі Юлі Цімафеевай і нідэрландскай аўтаркі Манон Упхоф (Manon Uphoff) Гаворка будзе ісці пра “нежаночае аблічча” вайны. Юля Цімафеева раскажа пра сваю кнігу дакументальнай прозы “Мінскі дзённік” ды пачытае ўласную паэзію.


Падрабязная інфармацыя і квіткі на мерапрыемства на афіцыйным сайце фесывалю.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў