Верш Янкі Купалы прызналі экстрэмісцкім


Рашэннем суда Барысаўскага раёна Менскай вобласці прызнана экстрэмісцкай прадукцыяй відэакліп і тэкст песні «Не быць скотам» гурта «Ляпіс Трубяцкі».

Тэкст песні цалкам скампіляваны з радкоў верша Янкі Купалы «Хто ты гэткі?», напісанага будучым класікам у час нацыянальнага абуджэння, калі беларусы стаялі на раздарожжы гісторыі і шукалі адказу, хто яны ёсць і якое іх месца ў гэтым свеце.


Упершыню верш быў надрукаваны ў №3 газеты «Наша Ніва» за 1908 год, рэдактарам якой Купала стане ўвосень таго ж года па запрашэнні братоў Івана і Антона Луцкевічаў.

Такім чынам разам з песняй «Ляпісаў» забаронены і купалаўскі твор.






Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя