Ці сапраўды Падляшша магічнае?


Жыхары рэгіёну нярэдка самі прымяраюць на сябе вобраз Падляшша, які не мае нічога супольнага з рэальнасцю.

Гэтае словазлучэнне можна часта пачуць у адносінах да рэгіёну – Магічнае Падляшша. Ці сапраўды яно магічнае, што ў сапраўднасці хаваецца пад фасадам рэкламных праспектаў?

Сярод іншага пра гэта дыскутавалі ў часе фестывалю Wschód Kultury/Inny wymiar у Беластоку. Як адзначае адна з удзельніц дыскусіі журналістка Паўліна Сегень, жыхары рэгіёну нярэдка самі прымяраюць на сябе вобраз Падляшша, які не мае нічога супольнага з рэальнасцю.

Пра магію Падляшша ды ролю ў стварэнні гэтага турыстычнага прадукту беларускай нацыянальнай меншасці з журналісткамі і публіцысткамі Паўлінай Сегень ды Анэтай Прымакай размаўляў Зміцер Косцін.

Іх размову цалкам сулхайце ў далучаным гукавым файле!


Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё