Як выглядала полацкая княгіня ХІ стагоддзя? Выстава «Строй» Кацярыны Ваданосавай. Упершыню ў Польшчы


Вы зможаце даведацца, што магла насіць юная каралева Бона ці шляхцянка часоў Паўстання 1863-1864 гг.,  а таксама - колькі мільёнаў крыжыкаў трэба вышыць, каб рэканструяваць традыцыйную беларускую кашулю з мястэчка Калінкавічы... На аўтарскай выставе Кацярыны Ваданосавай.

Залататканыя шаўковыя стужкі, гарсэты і крыналіны, неверагодна выкшталцоныя прадметы гардэроба беларускіх сялянак, на стварэнне якіх сыходзяць месяцы, і нават гады працы - усё гэта вы зможаце пабачыць у межах выстаўкі.

Кожны строй – гэта не толькі мастацкі твор, але і вынік навуковага даследавання. Яны выкананыя з выкарыстаннем аўтэнтычных тэхнік працы з тэкстылем, такіх, як вышыўка, ткацтва, шытво, крой, вязанне і пляценне. Кожны элемент адзення і аксесуар мае адпаведнік у гістарычных крыніцах. Натхніцеся талентам і густам нашых продкаў!

Кацярына Ваданосава — майстрыха гістарычных і традыцыйных беларускіх строяў і тэхнік працы з тэкстылем, заснавальніца Школы традыцыйнага строя ў Беластоку, гісторык і рэлігіязнаўца, тэлевядучая, журналістка, спявачка і грамадская дзяячка. Апошнім часам яна таксама - шыкоўны голас некаторых аўдыёкніг, агучаных Фондам Kamunikat.org

Упершыню ў Польшчы прадстаўляе калекцыю беларускіх гістарычных і традыцыйных строяў ручной работы і вядзе нас праз розныя часы і эпохі: ад ранняга Сярэднявечча да пачатку ХХ стагоддзя.

Упершыню ў Польшчы прадставіць калекцыю беларускіх гістарычных і традыцыйных строяў ручной работы і правядзе наведвальнікаў праз розныя часы і эпохі: ад Ранняга Сярэднявечча да пачатку ХХ стагоддзя.

Урачыстасць адбудзецца 5 верасня 2024 года а 12:00 у сядзібе  Muzeum Rolnictwa im. ks. Krzysztofa Kluka w Ciechanowcu, przy ul. Pałacowej 5, 18-230 Ciechanowiec.

Арганізатары - Muzeum Rolnictwa im. ks. Krzysztofa Kluka w Ciechanowcu і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.


Крыніца: Камунікат