Шыкоўнае папаўненне ў калекцыі аўдыёкніг Фонда «Камунікат» - раман «Сутарэнні Ромула» Людмілы Рублеўскай!


Раман «Сутарэнні Ромула» Людмілы Рублеўскай быў агучаны творча-тэхнічнай камандай Kamunikat.org. Твор атрымаў новае гучанне.

Сюжэт трымае слухача ў напружанні да канца, чаму ў многім спрыяе прафесійная агучка ад Кацярыны Ваданосавай, якая заўважыла: "Сутарэнні Ромула" - раман вельмі дынамічны, насычаны сюжэтнымі ніткамі, іх перапляценнямі, повязямі... Гэта напраўду цікавая кніга. Калі я чытала яе, мне падавалася, што я нагбом п'ю шклянку халоднай вады ў спякотны дзень..."

Класічнае выданне выйшла ў серыі “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў у 2012 годзе. У свой час раман атрымаў Літаратурную прэмію імя Францішка Багушэвіча. 


Людміла Рублеўская

"Сутарэнні Ромула" можна слухаць онлайн або спампаваць для асабістай бібліятэкі і паслухаць дзесьці ля вогнішчы на сыходзе жніўня.

Фота аўтаркі - з сайта Bellit.info.

Крыніца: Камунікат