Навінка ад Камуніката - у Беластоку выдадзена кніга Алеся Аркуша «Як падае сьнег, як расьце трава»


Новая кніга прозы Алеся Аркуша «Як падае сьнег, як расьце трава» аб’яднала мастацка-дакумэнтальны раман «Мясцовы час» і шэраг апавяданьняў, напісаных у розныя гады. 

Аматары айчыннай андэграўнднай культуры канца 80-х — пачатку 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя сустрэнуць у рамане шматлікіх вядомых дзеячоў літаратуры, музыкі і мастацтва таго пэрыяду — ад Сержука Сокалава-Воюша да Юрыя Гуменюка, ад Лявона Вольскага да Сержа Мінскевіча і многіх-многіх іншых.

Падзеі, апісаныя ў рамане, таксама адметныя — ад заснаваньня і акцыяў Таварыства Вольных Літаратараў да гісторый вакол полацкага рок-гурта «Мясцовы час». 

Кніга будзе цікавая ня толькі шанавальнікам нефармальнай, андэграўнднай беларускай культуры, але і шматлікім дасьледчыкам, бо на яе старонках паўстае і ўрэчаісьніваецца Час — самы мудры і справядлівы гісторык.


Крыніца: Камунікат