Прэзентацыя кнігі Міхала Бараноўскага “VOLUMEN.3”


У Мінску пройдзе прэзентацыя трэццяга паэтычнага зборніка Міхала Бараноўскага. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе, былі напісаны ў перыяд з восені 2020 па вясну 2024 г. і часткова друкаваліся ў перыёдыцы і на інтэрнэт-пляцоўках.

На імпрэзе прагучаць творы ў аўтарскім выкананні, гісторыі з імі звязаныя, а таксама песні.

Напрыканцы мерапрыемства адбудзецца аўтографсесія.

Месца"Літаратурны музей Максіма Багдановіча"
Час: 06/08/2024, 19:00

Крыніца: Суполка беларускіх пісьменнікаў