Выдавецтва “Папуры” выпусціла кніжку для чытання самым маленькім дзецям з назвай “Мае цудоўныя гісторыі на добры сон”.
Кніга аздобленая малюнкамі французскіх ілюстратараў, а пераклад аповедаў розных аўтараў з французскай мовы на беларускую зрабіла Кацярына Маціеўская.
Зборнік складаецца з 20 пяшчотных гісторый, якія пацешаць дзетак і напоўняць іх сны ўтульнасцю і спакоем. Фармат выдатна пасуе для вечаровага чытання і абмеркавання для дзяцей 0+. Вокладка кнігі пульхная і прыемная на дотык.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў