Літаратурная рэзідэнцыя ў Швейцарыі (падаць заяўку)


Літаратурная рэзідэнцыя Фонду Яна Міхальскі каля гор Юра ў Швейцарыі абвяшчае набор заявак. Запрашаюцца ў першую чаргу пісьменнікі і перакладчыкі, але і іншыя творцы, якія працуюць са словам, таксама могуць падаваць заяўкі.

Удзельнічаць у конкурсе могуць як дасведчаныя аўтары, так і больш маладыя. Працягласць рэзідэнцыі можа складаць ад 2 тыдняў да 3 месяцаў цягам 2025 года.

Сама рэзідэнцыя знаходзіцца за 30 хвілін ад Лазаны. Пражыванне прапануецца ва ўзорах сучаснай архітэктуры — дамах-падвесах.


© Tonatiuh Ambrosetti. Дамы-падвесы

Фонд забяспечвае:

праезд
400 EUR на тыдзень
сняданкі і абеды
ровары
доступ да бібліятэкі.

Дэдлайн падачы заяўкі: 26 жніўня.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў