Выйшла кніга вершаў Уладзіміра Глазава


У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk, якім кіруе Дзмітры Строцаў, выйшаў новы паэтычны зборнік Уладзіміра Глазава з назвай “Показания барометра” (Паказанні барометра). Гэта трэці зборнік вершаў берасцейскага паэта і сямнаццатая кніга ў выдавецкай серыі.

“Я в эти минуты пребываю в несколько шоковом состоянии. Ни одна из моих книжек так быстро не делалась! Огромное спасибо и низкий поклон Диме Строцеву!” — дзеліцца эмоцыямі ў сацсетках паэт.

Выдавец віншуе аўтара і паведамляе, што крыху пазней навінку можна будзе замаўляць на сайце выдавецтва.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў