Сяргей Кузін: мая нацыянальная ідэя ў трох словах — мова, свабода, адказнасць


У эфіры Еўрарадыё — вядоўца ранішняга шоу на Радыё USA, медыя-кансультант Сяргей Кузін.

Беларусы не мусяць забываць, што ў нас ёсць свае ўнікальныя і яскравыя адрозненні ад ншых нацый. І мы мусім іх захоўваць, адначасова пашыраючы разуменне таго, што мы — частка вялікага еўрапейскага соцыуму. Той Еўропы, часткай якой мы былі спрадвеку і гісторыя якой дазваляе нам ганарыцца сваёй бацькаўшчынай і праз усе выпрабаванні і падарожжы несці любоў да радзімы у сваім сэрцы, перакананы Сяргей Кузін.

Пра тое, чаму эміграцыя — не падстава для адмаўлення ад сваёй ідэнтычнасці, ці гатовыя беларусы да свабоды і адказнасці, пра любоў, вайну і мову мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Кузіным.




Крыніца: Еўрарадыё