Максім Знак увайшоў у шорт-ліст прэміі Цэнтра Вацлава Гавэла


Абвешчаны  кароткі спіс штогадовай Прэміі «Парушэнне спакою» адважнаму пісьменніку ў небяспецы, якую арганізуе Цэнтр Вацлава Гавэла. Прэмія адзначае аўтараў выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць мужнасць і зазналі несправядлівы пераслед за сваю адкрытую абарону дэмакратыі і правоў чалавека.

У 2021 годзе гэтую прэмію атрымаў беларускі паэт Дзмітры Строцаў.

Максім Знак – адвакат, навуковец, пісьменнік, палітзняволены, які адбывае 10-гадовы тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму па беспадстаўных абвінавачаннях.

Больш пра Максіма Знака чытайце на нашым сайце.

Набыць кнігу «Зэкамерон».

Таксама вы можаце спампаваць прынты з Максімам Знакам у падтрымку палітвязняў.
Крыніца: Беларускі ПЭН