У Берліне адкрылі бібліятэку з беларускімі і ўкраінскімі кнігамі


Тут можна знайсці кнігі многіх беларускіх і ўкраінскіх аўтарак — ад класічных да сучасных: Таццяны Скарынкінай, Юлі Цімафеевай, Евы Вежнавец, Анастасіі Ляўковай, Ніны Кур’яты, Вікторыі Амелінай. 

У прыемнай і ўтульнай атмасферы наведвальніцы прасторы могуць пачытаць за кубкам гарбаты і падзяліцца сваімі думкамі. Каля ўваходу — ціхі куток з лавачкай у кветніку, дзе таксама можна пачытаць. Кнігі можна браць і дадому. У бібліятэцы каля 150 кніг.

Fem*Hub — утульнае месца для падзей, дыскусій, адукацыйных праграм, нетворкінгу і ўзаемнай падтрымкі. Для жанчын з Беларусі і Украіны ёсць бясплатны коворкінг.

Прастора працуе з аўторка па пятніцу з 12:00 да 18:00. Wartburgstr. 41 (Schöneberg).

Калі вам трэба не толькі пачытаць, але і папрацаваць, браніруйце месца ў Fem*HUB Coworking.
Крыніца: Будзьма беларусамі!