Музей Максіма Багдановіча запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні ў філіял “Фальварак Ракуцёўшчына”, месца, дзе можна знайсці натхненне, яркія ўражанні і новых сяброў.
Ракуцёўшчына, невялічкая вёсачка каля Маладзечна, стала для Максіма Багдановіча месцам сілы і паэтычнага ўздыму. Творчы наробак двух летніх месяцаў, праведзеных на радзіме, – два цыклы вершаў і паэмы, што сталі падмуркам для зборніка вершаў “Вянок”.
У праграме свята:
прывітальная імпрэза каля памятных камянёў з ускладаннем кветак;
сустрэчы з беларускімі літаратарамі, музыкамі, мастакамі;
экскурсіі і квэсты;
гульні, майстар-класы, разыгранкі і шмат іншых цікавостак.
Калі: 27.07, 16:00–20:00.
Уваход вольны.
Варыянты праезду:
Музей арганізуе транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск–Ракуцёўшчына–Мінск.
Квіткі – 25 руб. Папярэдні запіс абавязковы па тэл. +375 (17) 363-07-61.
электрычкай Мінск–Маладзечна, Маладзечна–Мінск – да станцыі Уша;
маршрутным таксі Мінск–Краснае, Мінск–Маладзечна – да в.Краснае (прыпынак каля танка);
уласным аўто – да в.Ракуцёўшчына.
Даведкі па тэл. + 375 (17) 363-07-61, + 375 (17) 355-22-95.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў