Творчыя рэзідэнцыі ў Літве і Эстоніі запрашаюць літаратараў


Ініцыятывы Vilnius UNESCO City of Literature і мастацкая рэзідэнцыя NART разам з Эстонскім цэнтрам дзіцячай літаратуры прадстаўляюць некалькі магчымасцяў рэзідэнцый для пісьменнікаў і перакладчыкаў.

Так, у межах праграмы “Вільня горад літаратуры” можна падацца на на літаратурную рэзідэнцыю ў сэрцы Ужупіса – культавага раёна ў Вільні (Літва), дзе гуртуюцца творчыя людзі у Вільні. Мэта рэзідэнцыі – даць магчымасць творцам засяродзіцца на працы, расказалі ў Беларускім ПЭНе.

Для каго: літаратаркі і літаратары, аўтаркі і аўтары, перакладчыцы і перакладчыкі з літоўскай мовы.
Калі: 15 верасня – 13 кастрычніка і 15 кастрычніка – 13 лістапада 2024 года.

Для ўдзелу трэба даслаць:

матывацыйны ліст;
кароткую біяграфію;
сваю бібліяграфію ці спіс публікацый.

Арганізатары прапануюць:

пражыванне;
стыпендыю 500 еўра.

Дэдлайн: 1 ліпеня 2024 года.
Падаць заяўку можна на marija@vilniusliterature.lt.

Падрабязнасці тут.


А на снежань 2024 года можна падацца на рэзідэнцыю ў Нарве (Эстонія) для літаратараў і ілюстратараў, якія працуюць над кнігамі для дзяцей. Заяўку можна падаваць асобна або ў тандэме.

Для каго: аўтары і аўтаркі, ілюстратары і ілюстратаркі кніг для дзяцей.
Калі: снежань 2024

Арганізатары прапануюць:

пражыванне
праезд
1500 EUR.
Дэдлайн: 12 ліпеня
Падаць заяўку тут.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў