«ДАЖЫЦЬ ДА ВЯРТАННЯ. 100-ГОДДЗЕ ВАСІЛЯ БЫКАВА з Уладзімірам Арловым»


Яшчэ адна творчая сустрэча з літаратарам Уладзімірам Арловым, прысвечаная 100-годдзю Васіля Быкава, пройдзе 21 чэрвеня ў Гданьску

Уладзімір Арлоў - пісьменнік, паэт і гісторык, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку «Еўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010) і беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця (Мінск, 2018).


Падчас сустрэчы спадар Уладзімір Арлоў распавядзе пра свае асабістыя стасункі з выбітным беларускім пісьменнікам Васілём Быкавым, раскажа пра новыя факты і ракурсы жыцця і творчасці народнага пісьменніка Беларусі.

Запрашаем! 

Дзе: Filia Gdańska (Mariacka 42)

Калі: 21.06, 18:30

Уваход вольны. 
Крыніца: Камунікат