Новая кніга ад Kamunikat.org. Перавыданне аповесцей Васіля Быкава


У кнігу класіка беларускай літаратуры ўвайшлі дзьве знакавыя, але малавядомыя пакуль аповесьці - “Бліндаж” і “Афганец”. Гэтым выданьнем Фонд Kamunikat.org далучаецца да сьвяткаваньня 100-годдзя Васіля Быкава. 

Творы Быкава, які быў кандыдатам на Нобелеўскую прэмію, перакладзеныя больш чым на 50 моваў свету і неаднаразова выходзілі па-польску. Апошняя з іх – «Доўгая дарога дадому» ў перакладзе Ёанны Бэрнатовіч пабачыла свет у 2023 г.  

Прэзентацыя новага выдання пройдзе ў дзень народзінаў пісьменніка 19 чэрвеня 2024 г. Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Фонд Kamunikat.org запрашаюць на святкаванне 100-годдзя Васіля Быкава, беларускага празаіка, драматурга, публіцыста.

Калі: 19.06.2024 / 19:00
Дзе: кавярня ФАМА, Легіёнова 5, Беласток, уваход вольны.

У сустрэчы прымуць удзел:

Уладзімір Арлоў – пісьменьнік, падзеліцца асабістымі ўспамінамі пра знаёмства з Быкавым

Яўген Барышнікаў – музыка, які зайграе на дудзе – інструменце, блізкім да ўражлівасці пісьменніка

Ёанна Бернатовіч – перакладчыца аўтабіяграфічнай кнігі «Доўгая дарога дадому» (Kolegium Europy Wschodniej, 2023)

Васіль Калач – акцёр, прачытае фрагменты аўтабіяграфіі Быкава

Яраслаў Іванюк - Фонд Kamunikat.org з прэмерай новай кнігі з апавяданнямі Быкава «Бліндаж» і «Афганец»

Патрнёр падзеі - Фонд Kamunikat.org!

21 чэрвеня Kamunikat.org сустракаецца зь беларусамі ў Гданьску, а 23 чэрвеня - зь беларусамі Варшавы. 

«Дажыць да вяртання. 100-годдзе Васіля Быкава з Уладзімірам Арловым» - творчая сустрэча з пісьменнікам, паэтам і гісторыкам Уладзімірам Арловым адбудзецца ў Гданьску. Спадар Уладзімір распавядзе пра свае асабістыя стасункі з выбітным беларускім пісьменнікам Васілём Быкавым, раскажа новыя факты і ракурсы жыцця і творчасці народнага пісьменніка Беларусі.

Месца: Filia Gdańska (Mariacka 42).
Дата: 21.06, 18:30.

У Варшаве мы хацелі б запрасіць вас адзначыць юбілей класіка ў таварыстве вядомага беларускага літаратара Уладзіміра Арлова. Спадар Уладзімір, які добра ведаў Быкава асабіста, правядзе для вас захапляльную экскурсію па творчым свеце беларускага класіка. 

У імпрэзе возьме ўдзел старшыня беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і прачытае фрагменты ўспамінаў Карласа Шэрмана пра Васіля Быкава.

Сачыце за нашымі сацсеткамі!
Instagram
Kamunikat
Бібліятэка Kamunikat
Крыніца: Камунікат