На мяжы 1970—1980-х гадоў супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР Алег Бембель для сваёй дысертацыі зрабіў апытанне сучаснікаў, што яны думаюць пра беларускую мову, яе стан і перспектывы. Адказы сабраў у кнігу, дадаў ўласныя разважанні, паслямову Уладзіміра Караткевіча, але выдаць у Беларусі не было шанцаў. У 1985 годзе, дзякуючы намаганням
Аляксея Каўкі, які памёр у сакавіку 2024 года і
Юрыя Туронка, рукапіс трапіў на Захад і быў выдадзены Згуртаваннем беларусаў у Вялікай Брытаніі.