Чытайце травеньскі нумар “Літаратурнай Беларусі”


Выйшаў травеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У пятым нумары 2024 году выданне традыцыйна друкуе навіны літаратурнага жыцця, рэцэнзіі на новыя кнігі, эсэ і ўспаміны, вершы і свежую беларускую прозу.


У нумары чытачы знойдуць:

ФОРУМ: «Кароткая быліца пра нацыянальную ідэю» Віктара САЗОНАВА

КАНСПЕКТ: артыкул Яўгена ЕСІСА «Граматыка жыцця і дзейнасці Браніслава ТАРАШКЕВІЧА»

ЭСЭ: словы пра выпіўку «Асобы і алкаголь» Адама ГЛОБУСА

ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Людмілы ПАЎЛІКАВАЙ «На беразе часу» і «Сярод знявер’я і нягод» Анатоля ДЭБІША

ЧЫТАЛЬНЯ: арабеска «Ад цемры да святла» з рамана-пропаведзі «Пакаранне» Анатоля БРУСЕВІЧА

ПЕРАКЛАД: нізка вершаў «Межы» Юлі ПАЛІСЯНКА ў перастварэнні з украінскай мовы Міколы АДАМА

ПРОЗА: апавяданне «Нэрык» Янкі ТРАЦЯКА

КРЫТЫКА: рэцэнзіі на кнігі Анатоля ІВАШЧАНКІ «Непрамо(ў)ленае» і Сашы ФІЛІПЕНКІ «Былы сын»

ГІСТОРЫІ: артыкул Раксаны НАЙДЗЁНАВАЙ «Харукі МУРАКАМІ: “неяпонскі” японскі аўтар»

СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.

Спампаваць і чытацьКрыніца: Літаратурная Беларусь