3-я кніга серыі “Традыцыйны светалад беларусаў”


Інстытут філасофіі НАН Беларусі выпусціў трэцюю кнігу серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў — “Чалавек”.

У трэцяй кнізе гаворка ідзе пра тое, як традыцыйная культура бачыць чалавека, яго фізічны і духоўны свет, жыццёвы шлях, адносіны паміж жанчынай і мужчынам.


Раней сёлета выходзілі першая і другкая частка серыі — “Касмалогія” і “Сфера сакральнага. Народная тэалогія”

Кнігі можна купіць у  “Акадэмічнай кнізе” ў Менску.

Здымкі з facebook.com
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў