Беларускія выдаўцы на Варшаўскім кніжным кірмашы


23 — 26 траўня ў Варшаве ў Палацы Культуры і Навукі пройдзе міжнародны кніжны кірмаш, у межах якога будзе працаваць і стэнд незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь» (stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN).

На гэтым стэндзе знойдзеце таксама кнігі Фонду Kamunikat.org і тыя, да выданьня якіх Камунікат меў дачыненьне.

Сярод іх абсалютныя навінкі:

Пятровіч Барыс "Ад жыцця прачнуцца... Фрэскі розных гадоў"

Юры Грыбоўскі "Беларусы ў Польскім войску. 1919-1947"

Зьміцер Бартосік "Забіць упалмінзага"

Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч "Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце"

Будзе перавыданьне "Жаўнераў БНР" Алега Латышонка а таксама яго кніга на польскай мове "Europa Wschodnia w zderzeniu cywilizacji".

Падчас Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве Фонд Kamunikat.org арганізуе сустрэчы з некаторымі нашымі аўтарамі:

23.05, чацвер

12.00 Старт продажаў "Ад жыцця прачнуцца... Фрэскі розных гадоў" Барыса Пятровіча (Fundacja Kamunikat.org)

25.05, субота

15.00 — 15.50 Аўтограф-сесія з Уладзімерам Арловым (Fundacja Kamunikat.org).

16.00 — 16.50 Аўтограф-сесія з Алесем Аркушам (Fundacja Kamunikat.org).

17.00 — 17.50 Аўтограф-сесія са Змітром Бартосікам (Fundacja Kamunikat.org).

Арганізатар стэнда — Інстытут беларускай кнігі.
Крыніца: Камунікат