„Фрэскі” - своеасаблівы жанр, той выпадак, калі аўтар стварае тэкст не адрываючы рукі, без ніякіх правак, як і фрэскі мастацкія, якія ствараюцца ў храме на тынкоўцы – пакуль яна не засохла…
Упершыню Барыс Пятровіч выдаў кнігу сваіх фрэскаў у 1998 годзе. У новую кнігу
„Ад жыцця прачнуцца...” ўвайшлі фрэскі розных гадоў. Прэзентацыя кнігі адбудзецца на Міжнародным варшаўскім кніжным кірмашы. Старт продажаў - 23 траўня 2024 а 12:00 на стэндзе незалежных беларускіх выдаўцоў «Вольная Беларусь» (stoisko nr 138 w Sali Marmurowej, PKiN).
У кастрычніку 2002 года Барыс Пятровіч сышоў з часопіса „Полымя”, каб ужо налета ў верасьні заснаваць
„Дзеяслоў”, які праіснаваў да канца 2024 года. У 2009 годзе быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй „Гліняны Вялес” за кнігу
„Жыць не страшна”.