У зборнік Уладзіміра Сцяпана “Адна капейка” ўвайшлі найлепшыя творы, напісаныя аўтарам на момант выхаду кнігі ў 2012 годзе, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх друкавалася ў перыёдыцы. Некаторыя перакладзены на расійскую, украінскую і польскую мовы. Цяпер гэтыя апавяданні можна
слухаць у аўдыяфармаце.