Антываенны Акуджава. Вершы і песні вядомага барда


Сёньняшні выпуск - ня толькі аповед, але і міні-канцэрт. Да стагодзьдзя Акуджавы Андрэй Хадановіч распавядае пра яго антываенныя вершы і песьні. Трошкі - пра яго аўтабіяграфічную аповесьць "Будзь здароў, шкаляр!" 

Расказвае пра беларускіх перакладчыкаў знакамітага барда. І сьпявае некалькі песень у сваіх вэрсіях. 

Сусьветны вопыт нам прысуд:
Прыходзіць крэс дзяржавы
Не ад таго, што шмат пакут
Ці ўладца неласкавы.

Загіне з ганьбай і жудой,
Бо стане ўсім чужая,
Таму што больш дзяржавы той
Ніхто не паважае.




Крыніца: ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ