У Вільні пройдзе вечарына памяці беларускага патрыёта Міраслава Лазоўскага


Сябры і паплечнікі запрашаюць на вечарыну памяці беларускага грамадскага дзеяча, кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў «Белага Легіёну», камандзіра падраздзялення батальёна «Волат» Палка Каліноўскага Міраслава «Мыша» Лазоўскага, які 16.05.2023 гераічна загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў у Бахмуце (Украіна).

Вечарына пройдзе

16 траўня па адрасе: Aukų g. 2A, Vilnius (Музей акупацыі).

Пачатак: 17.30

У праграме:

— успаміны пра Міраслава як дзеяча і асобу ад тых, хто яго ведаў;
— расповед пра слаўныя бітвы ВКЛ ад гісторыка Віктара Якубава;
— любімыя песні Міраслава ад барда Змітра Бартосіка;
— выступ гурту сярэднявечнай музыкі Lity Taler.


Крыніца: Будзьма беларусамі!