Выдавецтва “Папуры” выпусціла некалькі новых кніг для самых маленькіх. Тры з гэтых кніг уяўляюць сабой серыю, разлічаную на развіццё эмацыйнага інтэлекту дзяцей ад сусветна вядомай пісьменніцы і псіхолага Сюзанны Ізерн. Чацвертая — беларуская версія кніжкі-кардонкі Святланы Рабавай.
Тры новыя кніжкі Сюзанны Ізерн пераклала Наталля Маслінка. “Лісяня кажа няпраўду”, “Яноцік хоча быць першым” і “Вавёрачка не ўмее казаць «не»” — гэта гісторыі з важнымі жыццёвымі ўрокамі. Аўтарка апісвае сітуацыі, якія могуць здарыцца з кожным хлопчыкам ці дзяўчынкай. І дапамагае зразумець, як лепей у такіх сітуацыях паводзіць сябе.
Таксама маленькіх чытачоў і іхных бацькоў можа зацікавіць кніжка Святланы Рабавай з малюнкамі Ірыны Кушчанкі, якая называецца “Каго любіць мама”. Кнігу таксама можна набыць у кнігарні “Параграф 45” і
на Wildberries.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў