Беларускі катынскі спіс: размова са Святланай Курс у Варшаве


У аўторак, 30 красавіка, у Варшаве адбудзецца сустрэча "Беларускі катынскі спіс".

Увесну 1940 года НКУС расстраляў каля 22 тысяч польскіх вайсковапалонных. Найбольш вядомае месца расстрэлаў – Катынь на Смаленшчыне. Іншыя месцы камуністычных злачынстваў – Меднае (каля Цвяры, Расея), Пяціхаткі (Харкаў), Быкоўня (Кіеў) і Херсон. 

На падставе перададзеных польскаму боку дакументаў НКУС атрымалася аднавіць амаль увесь спіс расстраляных і месцы іх смерці. 

Аднак па сённяшні дзень невядомымі застаюцца лёсы каля 3870 вязняў турмаў Заходняй Беларусі. З папер вынікала, што значную частку з іх скіравалі ў Мінск. Але па сённяшні дзень беларускія ўлады адмаўляюць, што НКУС здзяйсняла расстрэлы палонных на тэрыторыі Мінска. 

Чаму гэтую праўду хаваюць дагэтуль? Пра гэта і будзе гутарка з пісьменніцай і супрацоўніцай Катынскага музея ў Варшаве Святланай Курс.

30 красавіка, 18.00
Witryna Domu Wschodniego, plac Konstytucji 6 (правае крыло).
Крыніца: Беларускі ПЭН