У Варшаве адзначылі 95-годдзе з дня нараджэння Юры Туронка


У Варшаве адзначылі 95-годдзе з дня нараджэння Юрыя Туронка – гісторыка і дзеяча беларускай меншасці ў пасляваеннай Польшчы. Ён стаў вядомы і як заснавальнік асобнага напрамку ў беларускай гістарычнай школе.

“Падзея мела важнае значэнне для ўдзельнікаў”, – перакананыя гісторык Алена Глагоўская і вядучы імпрэзы, доктар навук, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Юры Грыбоўскі:


– Гэта перадусім светлыя ўспаміны, успаміны пра аптымістычнага чалавека, пра чалавека, які крытычна ставіўся да рэчаіснасці, да гісторыі.

– Калі б спадар Туронак жыў, то адзначаў бы 95 гадоў. Хацелася запрасіць людзей, якія яго ведалі, сведкаў яго эпохі, тых людзей з якімі ён супрацоўнічаў, якім дапамагаў, якія шмат чым яму былі абавязаныя, ну і ў тым ліку родных.


Мерапрыемства адбылося на пляцоўцы Witryna Domu Wschodniego. Сярод гасцей падзеі была і ўдава Юрыя Зінаіда.




Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя