У Канах прапануюць зняць кіно паводле рамана Філіпенкі


Кніга беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі трапіла ў праграму Shoot the book! (“Здымай кнігу!”) Канскага кінафестывалю. Гэта праграма разлічана на прадусараў — у рамках спецыяльных сустрэчаў ім прадстаўляюць творы, якія можна экранізаваць.

Сёлета ў спісе Shoot the book! 18 твораў, у тым ліку раман “Цкаванне” (Die Jagd, надрукаваны ў выдавецтве Diogenes) Сашы Філіпенкі, піша Actualitté.

Філіпенка заяўлены ад Швейцарыі (гэтая краіна прадставіць ў праграме чатыры кнігі). Акрамя Швейцарыі ў Shoot the book! удзельнічаюць творы з Францыі, Аўстраліі, ЗША, Украіны, Германіі, Швейцарыі, Тайваня.

“Цкаванне” (рас. “Травля”) выйшла ў 2016 годзе. “Героі Сашы Філіпенкі — яго равеснікі і сучаснікі. Музыканты, футбалісты, журналісты, паліттэхнолагі… Ім не пашанцавала з эпохай. Яны востра адчуваюць, як ўцякае маладосць, можа быць, таму іх дыялогі такія адрывачныя і закадаваныя, а іх любоў не прадугледжвае працягу. “Цкаванне” — гэта гісторыя пра тое, што цынізм і іронія — зусім не ўніверсальная браня”, — гаворыцца ў анатацыі рамана.

Загалоўнае фота: крыніца
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў