Выйшаў новы зборнік сучаснай украінскай паэзіі ў перакладзе на беларускую мову - “Пра словы і цішыню між імі”


Онлайн-часопіс "Таўбін" на працягу апошніх двух год друкуе пераклады актуальнай украінскай паэзіі на беларускую мову - у знак салідарнасці з украінскімі сябрамі і ў пошуку ўзаемаразумення.

За гэты час на «Таўбіне» былі апублікаваны вершы 40 сучасных украінскіх паэтаў і паэтак - 26 паэтычных падборакУ выніку атрымалася стылёвае выданне, якое хутка можна будзе замовіць у Варшаве або Стакгольме, але пакуль нельга - у Менску. 

"У ім прадстаўлены вершы 13 аўтараў і аўтарак, некаторыя з якіх проста зараз ваююць на фронце. Украінцаў і ўкраінак вайна раскідала па свеце, прымушаючы гаварыць пра свой боль, каб свет працягваў дапамагаць іх радзіме змагацца са злом. Беларусы таксама павінны гэта чуць", - упэўнены стваральнікі кнігі.

Каманды «Таўбіна» і шведскага выдавецтва «Ariel Förlag» рызыкнулі выдаць нефармат для вайсковага часу, але ёсць усе шанцы, што менавіта такія кнігі прыспешваюць перамогу дабра над злом.  Будуюць масты замест таго, каб паліць іх.
Крыніца: Камунікат