Naviband да Дня Волі выдалі кліп «Сокал»


У Дзень Волі гурт NaviBand прэзентуе маштабны кліп і новую песню «Сокал». У галоўнай ролі — удзельнік «Купалаўцаў», заслужаны артыст Беларусі Ігар Сігоў.

У Дзень Волі гурт NaviBand прэзентуе маштабны кліп і новую песню «Сокал». У галоўнай ролі — удзельнік «Купалаўцаў», заслужаны артыст Беларусі Ігар Сігоў.

— Свабода і каханне — тое, за што заўжды змагаліся людзі. Чалавек імкнецца да сваёй свабоды праз выпрабаванні, праз страты. Гэта больна, гэта страшна, але праўда на нашым баку і рана ці позна святло пераможа цемру. У Беларусі, ва Украіне, ва ўсім свеце. Менавіта гэта мы паспрабавалі адлюстраваць у нашай песні і кліпе, — тлумачыць Арцём Лук’яненка.

— Я граю ролю чалавека, які вымушана пакідае свой дом. Не таму, што хоча, а таму што вымушаны ўсё пакінуць і прайсці праз выпрабаванні, якія падрыхтавала яму жыццё. Гэта вельмі блізкая шмат каму зараз гісторыя, я быў расчулены, калі упершыню паслухаў песню, — кажа Ігар Сігоў. — Галоўная ідэя відэа і песні — не здавацца, дабівацца таго, пра што марыш, як бы не было складана. Гэта вельмі важна зараз.

25 траўня Naviband cвяткуе 10 гадоў на сцэне вялікім канцэртам на адной з галоўных пляцовак Варшавы — у клубе Progresja. 






Крыніца: Будзьма беларусамі!