Аліна Ваўранюк: Сучаснае мастацтва працуе з постсавецкім мінулым і месцам чалавека ў свеце


У Галерэі «Арсенал» у Беластоку адбылася беларускамоўная экскурсія па выставах на «Некалькі дзён пасля дня святога Валянціна»  і «Анастасія Сасунова. Карабель-прывід».

Кажа настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк, якая і правяла экскурсію для беларускай дыяспары і этнічных беларусаў Падляшша:

– Такая выстава, як мне падаецца, першы раз у Беластоку. І дзверы галерэі адчыняюцца для мастацкіх асобаў, так яны пра сябе кажуць.  І гэта вельмі цікава проста прыйсці, пакуль яшчэ ёсць час, паглядзець. На гэты раз, праўда, няма беларускіх мастацкіх асобаў, але ўсё ж такі Літва вельмі блізка. Тут постсавецкасць Літвы. Але думаю, што тэма ўвогуле звязаная з краінамі былога Савецкага саюза.

Абедзве выставы «Некалькі дзён пасля дня святога Валянціна»  і «Анастасія Сасунова. Карабель-прывід» працуюць у сценах Галерэі «Арсенал» да 28-га красавіка. Адпаведна 16-га сакавіка адбудзецца ўкраінамоўная экскурсія па выставах.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя