«Самота» Вольгі Гапеевай выйшла па-нямецку


Аўстрыйскае выдавецтва Droschl выпусціла пераклад на нямецкую мову раману беларускай пісьменніцы Вольгі Гапеевай “Самота, што жыла ў пакоі насупраць” (Samota. Die Einsamkeit wohnte im Zimmer gegenüber).

“Слова “самота” як слова — гэта не проста адзінота, гэта яшчэ і туга, і прыгажосць, пяшчота існавання. Я жадаю гэтай кнізе добрага і прыемнага падарожжа, удумлівых і прыязных чытачоў”, — піша аўтарка Вольна Гапеева і дзякуе выдавецтву, перакладчыцы Ціне Вюншман і перакладчыку Маціясу Гёрыцу, рэдактару Крыстаферу Хайлю і дызайнерцы Карыне Герл, якія працавалі над кнігай.


фота з Instagram Вольгі Гапеевай

Кнігу можна купляць у кнігарнях і праз сайт выдавецтва. Таксама можна паглядзець адмысловы буктрэйлер, прысвечаны раману.






Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў