Лютаўскі нумар «Літаратурнай Беларусі»


Выйшаў лютаўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У другім нумары 2024 году выданне традыцыйна друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і свежую беларускую прозу.

У нумары чытачы знойдуць:

ГРАМАДА: «Літаратурнае меню» Аксаны СПРЫНЧАН і памфлет «Рэвалюцыя зялёнага змія» Галіны КАРЖАНЕЎСКАЙ

ПОСТАЦЬ: артыкул Анатоля СІДАРЭВІЧА «Праблема Луцкевіча» (да 140-годдзя
«павадыра беларускага адраджэння»)

УСПАМІН: Тамара САКАЛОВА — пра Барыса МІКУЛІЧА

НАРЫС: «І знікла прозвішча…» — Альжбета КЕДА пра старонкі свайго роду

ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Дар’і МАЦЕША

ЧЫТАЛЬНЯ: аповеды Платона СТАНКЕВІЧА

ФОРУМ: нізка вершаў Паліны ДВАРАНСКАЙ «Непераможны люты» і эсэ Вадзіма БАРЫСЕВІЧА «Мяжа»

ПРОЗА: апавяданне Анатоля САНАЦЕНКІ «Анатомія нянавісці»

КРЫТЫКА: Кастусь МОХАР пра творчасць Віктара ГАРДЗЕЯ і Франц СІЎКО пра кнігу Марыі ЕРМАЛЁНАК (ЗАГОРСКАЙ)

ГІСТОРЫІ: артыкул «Першы канцэптуаліст, або Урокі Француа РАБЛЕ» Міхаіла ВІЗЕЛЯ

СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

Спампаваць і чытаць.Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў