23 лютага ў Варшаве ў межах тыдня роднай мовы пройдзе творчая сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым пад назвай “МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСКАЯ МОВА”.
Арганізатары з ЦБС абяцаюць, што наведнікаў чакае вясёлая і адначасова сурʼёзная размова пра беларускую мову і стварэнне кніг, музычны выступ Рамана Арлова разам са спявачкай Вікторыяй, а таксама аўтограф-сесія аўтара.
Калі: 23 лютага, 18:00
Дзе: ЦБС, Oleandrów 6/2, Варшава
Уваход вольны.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў