Чытацкая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай у Вільні


У панядзелак 19 лютага ў бібліятэцы беларускай кнігі “Чытальня” ў Вільні адбудзецца сустрэча чытацкага клубу: наведнікам прапануюць абмеркаваць вершы Насты Кудасавай са зборнікаў “Я працягваю” і “Побач” і падзяліцца ўражаннямі ад прачытанага. 

Госцяй сустрэчы будзе сама аўтарка.

Арганізатары прапануюць шукаць зборнікі ў анлайн-каталогу cytalnia.com і бібліятэцы на Vilniaus g. 20.

На ўтульнай сустрэчы з гарбатай чакаюцца прыхільнікі паэзіі Насты Кудасавай і ўсе аматары паэтычнага слова.

Панядзелак 19 лютага 19:30.
Vilniaus g. 20, Вільня
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў