У кнігу ўвайшлі сярод іншага паэтычныя лісты сыну паэта Адаму. “Першы з лістоў Адаму быў напісаны ў сакавіку 2021 году, другі — у студзені 2022-га. РПЦ — у ліпені 2019-га. І яны цалкам апісваюць тое, што адбываецца зараз, —
расказвае паэт у фэйсбуку і дадае падзякі. — Дзякуй дарагім Дзмітрыю Строцаву за выданьне, Кацярыне Пікірэні за малюнак і
Наталлі Русецкай за рэдактуру. І, галоўнае, украінскаму войску, што яшчэ жывы і маю магчымасьць пісаць гэты пост”.