Павел Гюле: кнігалюб, які піша ўласныя кнігі


Творы гданьскага пісьменніка натоены на біяграфічных успамінах і пастаянным дыялозе з літаратурнымі папярэднікамі.

Падчас трэцяй менскай сустрэчы ў межах анлайн-цыклу “Санаторый пад клепсідрай” постаць Паўла Гюле прадставіла перакладчыца ягонага раману «Мэрсэдэс-Бэнц» Марына Шода:

– Ён сам казаў у адным з інтэрв’ю: “Я лічу, што важныя для нас кніжкі ёсць часткай нашай біяграфіі. Гэтаксама як любоў, шлюб, дзеці, развод, нявыплачаныя крэдыты. Гэта частка нашага жыцця, і ў нас ёсць не толькі права, але і абавязак звяртацца да іх і карыстацца імі".

Анлайн-цыкл “Санаторый пад клепсідрай” арганізаваны Польскім Інстытутам у Менску і ўключае штотыднёвыя літаратурныя чытанні пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзяў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя