Перавыданне кнігі “Жаўнеры БНР” прафесара Алега Латышонка


Выйшла чацвертае перавыданне кнігі “Жаўнеры БНР” прафесара Алега Латышонка. Чакаць кнігу давядося 10 год. 

Кніга Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” змяшчае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. Яе перадгісторыяй стаў пераклад кандыдацкай працы гісторыка пра беларускія вайсковыя фармаваньні ў 1917-1923 гг., апублікаваны на польскай мове ў 1995 г.

Наступны блок адкрывае вялікае навукова-папулярнае эсэ пра Станіслава Булак Балаховіча. Эсэ дапаўняюць навуковыя артыкулы, прысьвечаныя розным аспэктам жыцьця і дзейнасьці генерала. Гэтыя два блокі дапоўнены шматлікімі артыкуламі і прысьвечаны паасобным беларускім фармаваньням у розных арміях і выдатным беларускім вайскоўцам таго часу, а таксама палітычным аспэктам змаганьня за БНР.

Асобны блок складаецца з артыкулаў, прысьвечаных ўдзелу беларусаў Беласточчыны ў змаганьні за незалежную Беларусь.

Выданьне дапаўняе "Прадмова" прафэсара Варшаўскага Ўнівэрсытэту Юрыя Грыбоўскага

Кнігу можна замовіць на сайце kamunikat.org.

Крыніца: Камунікат