Віктар Шалкевіч дасць да свайго юбілею сольны канцэрт у Варшаве 22 лютага


Віктар Шалкевіч — лаўрэат міжнародных  конкурсаў аўтарскай песьні. Пабываў з гітарамі (іх у яго чатыры) у ЗША, на Гаіці (у Дамініканскай Рэспубліцы), у Францыі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, Чэхіі, Польшчы, Літве, Расіі, Украіне, Грузіі і іншых краінах.

Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы.

Шалкевіч вырас на памежжы беларускай, яўрэйскай і польскай культураў (вёска Поразава, Гродзенская вобласць). Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам Усмешкі, кавалерамі якога з'яўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Сцівен Спілберг і іншыя. 

Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару. 

Незабыўная экспрэсія, добры гумар і шмат цікавых песень - гэтага выканаўцу варта пабачыць ужывую!

Дата: 22 лютага 19.00

Месца: TR Warszawa, ul. Marszałkowska 8 

Спасылка на продаж квіткоў

Квіткі ад 65 zł да 95 zł

Даведкі:  
+48 798 599 847
+48 505 283 185
Крыніца: Камунікат